Уводзіны ў квір-літаратуру з Уладзем Гарбацкім у Вільні

11.05.2024 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У суботу, 11 траўня, беларускі чытацкі клуб у Вільні запрашае на сустрэчу з выдаўцом Уладзем Гарбацкім.






Дата: 11 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня 



Гаворка пойдзе пра квір-літаратуру з нагоды гучнай кнігі «Мальцы выходзяць з-пад кантролю», у падзагалоўку якой значыцца «анталёгія беларускага гей-пісьменства». 

Укладальнік і рэдактар кнігі Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык — адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму. 


У анталогіі сабраная проза Тамаша Зана і Адама Міцкевіча, Пятро Мятлы і Адама Глёбуса, Вячаслава Бортніка і Альгерда Бахарэвіча, Зьміцера Александровіча, Вольгі Касьцюк і Янко з Мазовіі, а таксама самога Уладзіслава Гарбацкага.


 На думку спадара Уладзя, «надышоў час беларускай літаратуры адкрыць вочы на саміх сябе і свет, не хавацца ад шматлікіх праяў жыцця і не займацца маралізатарствам». 

То прапануюць чытаць і абмяркоўваць і кнігу, і закранутыя і ў ёй, і ёю тэмы — для каго казытлівыя, для каго вострыя, для каго магчыма нават правакацыйныя. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ