Літаратурная сустрэча з прэзентацыяй свежых беларускіх кніг у Рызе

10.05.2024 15:00 - 17:00 Дацкі культурны інстытут у Рызе (Mūkusalas iela 5) Бясплатнае



У пятніцу, 10 траўня, беларускія літаратары завітаюць і ў Рыгу з прэзентацыяй кніг.





Дата: 10 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Дацкі культурны інстытут у Рызе, Mūkusalas iela 5, Рыга 



Вас чакаюць пісьменнікі Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, перакладчык ды рэдактар Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч.



Абяцаюць прэзентаваць новыя кнігі: 

прыгодніцка-авантурны раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба»; 

цалкам новы, поўны пераклад рамана Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне» ў выкананні Сяргея Шупы; 

шчымлівы «Мінскі дзённік» Юліі Цімафеевай. 



Будзе нязмушаная размова і аўтограф-сесія. Новыя кнігі таксама будуць — і, што прыемна, па выдавецкіх цэнах. 



Уваход вольны. Пацвердзьце, калі ласачка, свой удзел праз мэйл baltics@danishculture.com. Калі заблукаеце, калі ласка, тэлефануйце +37125448022.







Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Цэслера «Belonging Adrift» у Вільні

17.06.2026 10:00 - 30.06.2026 19:00 LDS Projektų erdvė (Vokiečių g. 4)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

05.07.2026 (13:15 - 16:30) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ