Творчая вечарына “Вілейшчына. Адчуванне радзімы…”

30.08.2018 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

30 жніўня 2018 года а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на творчую вечарыну ў рамках года малой Радзімы. У праграме мерапрыемства спалучацца два віда мастацтва: выяўленчае і музычнае. Удзельнікаў вечарыны чакае адкрыццё персанальнай выставы віленскай мастачкі Алы Судніковіч. Не раз мастачка мела выставы ў розных музеях Рэспублікі Беларусь. Цяпер і госці Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа змогуць убачыць на свае вочы, як Ала Судніковіч, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі жывапісу ў сваіх карцінах, стварае непаўторныя краявіды роднага краю, напоўненага паэтычным хараством пейзажаў Беларусі.

Музычнай дамінантай вечара будзе канцэрт народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” – удзельніка, лаўрэата, дыпламанта абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў. На сённяшні дзень “Элегія” мае ў сваім рэпертуары звыш за 90 уласных і напісаных на вершы беларускіх паэтаў песень. Частка з іх прагучыць у жывым выкананні для ўдзельнікі творчай вечарыны. Разам з песнямі калектыву, у сценах дома Якуба Коласа вы зможаце пачуць інструментальную музыку ў выкананні Таццяны Захарыч (гітара, раяль), Уладзіміра Лапціка (гітара), Вікторыі Амельяновіч (скрыпка), маладых выканаўцаў. Прагучаць песні на вершы паэтаў Навума Гальпяровіча, Івана Лашуткі, Валерыя Максімовіча, Ганны Ахматавай і іншых.

У творчай вечарыне прымуць удзел знакамітыя мастакі, літаратары, навукоўцы, шырокая грамадскасць.

Шчыра запрашаем!                 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ