Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 - 05.06.2026 19:00 - 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8) 15 BYN
Ад пятніцы, 20 сакавіка, у Мінску распачынаецца цыкл паказаў кінакласікі «Кінамеханіка» ад праекта «Сінемаскоп».

Прапануюць зазірнуць за кулісы кінапрацэсу і зразумець, як уладкавана кіно знутры.

Пагавораць пра тое, чаму выбраны менавіта такі ракурс, як святло мяняе ўспрыманне героя і навошта рэжысёру спатрэбіўся гэты складаны 10-хвілінны план.

Праграма вось якая:

20 сакавіка
• «М: Горад шукае забойцу» 1931, Фрыц Ланг

27 сакавіка
• «Грамадзянін Кейн» 1941, Орсан Уэлс

3 красавіка
• «Касабланка» 1942, Майкл Кёрціц

10 красавіка
• «Падвойная страхоўка» 1944, Білі Уайлдэр

17 красавіка
• «Выкрадальнікі ровараў» 1948, Віторыа дэ Сіка

24 красавіка
• «Расёмон» 1950, Акіра Курасава

8 траўня
• «Сёмая пячатка» 1957, Інгмар Бергман

15 траўня
• «Галавакружэнне» 1958, Альфрэд Хічкок

22 траўня
• «Твары» 1968, Джон Кассаветыс

29 траўня
• «2001: Касмічная адысея» 1968, Стэнлі Кубрык

5 чэрвеня
• «Сіні аксаміт» 1986, Дэвід Лінч

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Квіткі коштам 15 рублёў шукайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Юр’я ў Суле

01.05.2026 14:00 - 03.05.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ