Вілейшчына. Квэст “За скарбам у краіну майстроў”

02.06.2015 11:00 - 17:00 Вілейскі раённы дом рамёстваў (Вілейскі р-н, в. Ізбіно, вул. Зінаіды Ляднік, 2) Бясплатнае

Квэст “За скарбам у краіну майстроў” пройдзе 2 чэрвеня. Пачатак – у 11 гадзін на падворку раённага Дома рамёстваў.

Прысвячаецца ён Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Прадстаўляюць квэст майстры Дома рамёстваў і Ізбіноўская бібліятэка.

– Будуць конкурсы, забавы, гульнявая праграма для аматараў паданняў, майстар-класы па народных рамёствах. Удзельнікі развучаць народныя танцы і беларускія гульні, а ў канцы атрымаюць пасведчанні сапраўднага майстра, – расказвае бібліятэкар Ізбіноўскай бібліятэкі Іна Лазар.

Ахвотным паўдзельнічаць пажадана зарэгістравацца да 30 мая ў Ізбіноўскай бібліятэцы

ці па нумары 8-029-762 36 64.

 

Рэгіянальная газета


Вам можа быць цікава

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ