У сераду, 12 ліпеня ў межах праекта вандроўных сустрэч Belarus360 у Мінску будзе сустрэча са спадаром Арцёмам, аўтарам праекта 750mm.by пра вузкакалейкі Беларусі.
Дата: 12 ліпеня
Час: 19.00
Месца: галоўная сцэна Lidbeer Dvor, вул. Кульман, 1/8, Мінск
Прыходзьце даведацца, як выправіцца ў падарожжа на дрызіне праз беларускія джунглі, убачыць харверстэры як у фільме «Дзюна», пракаціцца на «цацачным» паравозіку з дзяцінства і наведаць адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек.
Уваход вольны.