Творчы клуб у Тбілісі

13.07.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У чацвер, 13 ліпеня, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага творчага клуба.



Дата: 13 ліпеня

Час: 19.00

Месца: 500м ад Плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам асабіста), Тбілісі


Тэма сустрэчы — мадыфікаванае контурнае маляванне.

А вось і заданне для новых удзельнікаў і ўдзельніц:

Паспрабуйце перад сустрэчай зрабіць малюнкі чалавека, якога бачыце (не з фотаздымку), выдуманага чалавека (уявіце яго!), сваёй рукі, рэальнага крэсла (не з фота).

Напішыце дату і свае адчуванні і думкі наконт малюнкаў на адваротным баку.

Гэтыя малюнкі дапамогуць вам пазней адсочваць прагрэс.

Далучацца да сустрэч клуба можна кожны і кожная з любым узроўнем валодання алоўкамі — дастаткова жадання паспрабаваць!


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ