Выстава «Дзённік пяці мастачак» у Мінску

04.08.2023 - 04.09.2023 19:00 - 22:00 прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае
 
У пятніцу, 4 жніўня, у прасторы «Вершы» адкрываецца крутая выстава «Дзённік пяці мастачак».



 Дата: 4 жніўня

Час: 19.00

Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск


«Дзённік пяці мастачак» — гэта жывапіс, графіка і арт-аб’екты пяці беларускіх мастачак, кожная з якіх па-свойму працуе з тэмай памяці. 

Дзённік — адна з практык, у якіх памяць матэрыялізуецца і знаходзіць абрысы. 

Праект з’яўляецца дзённікам — такім, як калі б яго стваралі ўсе пяць мастачак разам і кожная паасобку: індывідуальнае і калектыўнае, асабістае і творчае, уражанні і рэфлексія пераплятаецца тут з асаблівай шчырасцю і непасрэднасцю.

Удзел бяруць: 

Лена Гіль 

Вольга Орсік 

Кацярына Пашкевіч 

Таццяна Радзівілка 

Ірына Ясюкайць-Дударава 


Куратаркі — Дар’я Пушко і Таццяна Пушко.


 Партнёр праекта — клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў». 

Выстава працуе да 4 верасня. 


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ