У пятніцу, 24 траўня, у Вене адкрываецца выстава Лесі Пчолкі «Вялікі камень».
Дата: 24 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Hoast, Große Sperlgasse 25, Вена
Выстава даследуе гіпатэтычную здагадку пра тое, як змяняецца Беларусь, калі яна становіцца часткай новага Шаўковага шляху Кітая.
Праз даследчую працу Пчолка разглядае калектыўныя ўспаміны з савецкага мінулага і сучаснасці, разважаючы над надзённымі сацыяльнымі праблемамі і апрацоўваючы палітычныя траўмы.
У суботу, 1 чэрвеня а 16-й адбудзецца таксама гутарка Лесі Пчолкі з Міхаэлай Гебальтсбергер.
Леся Пчолка — мастачка, якая нарадзілася ў Беларусі, цяпер жыве ў Берліне. Яе мастацкая практыка ўключае фатаграфію, відэа, інсталяцыі і архіўную працу.
Выстава ладзіцца ў рамках фестывалю Independent Space Index 2024, які праходзіць з 31 мая па 2 чэрвеня.