Выстава «Муры» ў Варшаве

19.05.2024 - 24.05.2024 14:00 - 18:00 пляц каля помніка Каперніку (Кракаўскае прадмесце) Бясплатнае
 

У нядзелю, 19 траўня, у Варшаве адкрываецца інтэрактыўная выстава пра беларускіх палітвязняў «Муры».






Дата: 19 траўня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: пляц каля помніка Каперніку, Кракаўскае прадмесце, Варшава



 Яна прымеркавана да Дня беларускіх палітвязняў, які адзначаецца 21 мая, — у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 быў забіты палітвязень Вітольд Ашурак.

 Пасля ў месцах зняволення былі пазбаўленыя жыцця палітвязні Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Сёння ў Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі каля 1500 чалавек, рэальная лічба — у разы большая/

У жорсткіх умовах яны адбываюць тэрміны за сваю прагу да свабоды.


 Аснова выставы — больш за 1300 чорна-белых партрэтаў з QR-кодамі, якія вядуць на персанальныя старонкі палітзняволеных на сайце ПЦ «Вясна». Фотаздымкі з’яўляюцца таксама часткай інсталяцыі, якую складаюць калючы дрот і турэмныя слупы. 


Назва экспазіцыі адсылае да песні, якая гучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы і стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі. 

Акрамя адкрыцця выставы, 19 мая ля помніка Каперніку пройдзе мітынг.



Экспазіцыя таксама будзе паказана на пляцоўцы ля WITRYNA Domu Wschodniego 21 траўня і будзе прывезеная ў Вроцлаў 25 траўня, дзе пройдзе канцэрт і акцыя салідарнасці з палітзняволенымі. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«АРТ (і не толькі) СВОП» у Вільні

11.04.2026 (14:00 - 18:00) Шніпішкес (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ