Выстава «Кераміст. Майстар. Настаўнік» у Гомелі

23.05.2024 - 30.06.2024 16:00 - 19:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) па квітку ў музей


 У чацвер, 23 траўня, у вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца выстава «Кераміст. Майстар. Настаўнік» да 105-годдзя з дня нараджэння Мікалая Пушкара.







Дата: 23 траўня

Час: 16.00

Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель 



Мікалай Мікітавіч Пушкар (1919–1993) — адзін са старэйшых беларускіх керамістаў. Мастак вядомы ў Беларусі і за яе межамі як стваральнік жывых і самабытных вобразаў беларусаў-паляшукоў. 

Творчасць Мікалая Пушкара прасякнута фальклорнай тэматыкай. Яго творы зводзяць гледача ў свет беларускага Палесся, у свет легенд і песень, казак і звычаяў. 

Па яго ініцыятыве ў 1978 годзе ў Мазыры быў створаны народны музей прыкладнога дэкаратыўнага мастацтва, дзе размяшчалася і майстэрня мастака.


 На юбілейнай выставе будзе каля 30 керамічных твораў мастака з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. 



Уваход — па квітку ў музей.





Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ