Фонд Роберта Боша выдзяляе з 1 кастрычніка 2010 года дванаццаць стыпендый для менеджэраў у сферы культуры з краін Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы для ўдзелу ў трынаццацімесячнай праграме павышэння кваліфікацыі ў галіне менеджменту ў сферы культуры ў Германіі.
Фонд Роберта Боша з’яўляецца адным з найбуйнешых карпаратыўных фондаў Германіі і мае выключна грамадска карысныя мэты.
Стыпендыяты працуюць у розных гарадах Германіі (за выключэннем Берліна) у гасцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сцэну сваёй краіны ў Германіі.
Абавязковай часткай праграмы з’яўляюцца курсы павышэння кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае планаванне, пошук і прыцягненне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэклама, а таксама вядзенне перамоў.
Профіль кандыдатаў:
– вопыт праектнай альбо прафесійнай дзейнасці ў галіне менеджменту ў сферы культуры
– асноўнае месца пражывання ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе
– кантакты з маладой мастацкай і культурнай сцэнай сваёй краіны
– добрае валоданне нямецкай мовай
– вышэйшая адукацыя
– выдатная працаздольнасць і самастойнасць
Фонд Роберта Боша прадстаўляе:
– штомесячную стыпендыю ў памеры 1 000 еўра
– аплату праезду да Германіі і да месцаў правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі
– страхаванне ад хваробы, няшчасных выпадкаў і адказнасці
– іншыя выплаты падчас стыпендыі і для вяртання ў прафесійную дзейнасць на радзіме
– уступны семінар у кастрычніку 2010 года, рэгулярныя курсы павышэння кваліфікацыі
– наладжванне сувязей з іншымі праграмамі Фонда Роберта Боша і
іншымі актарамі знешняй палітыкі Германіі ў галіне культуры і адукацыі
Падаць анлайн-заяўку на нямецкай мове можна да 14 сакавіка 2010 года выключна праз сайт www.moe-kulturmanager.de
Ein Programm der
Robert Bosch Stiftung
Kulturmanager aus Mittel- und
Osteuropa
Durchgeführt von:
MitOst e.V.
Schillerstraße 57
10627 Berlin
Programmleitung:
Darius Polok
Telefon +49 (0)30 31 51 74 87
Telefax +49 (0)30 31 51 74 71
info@moe-kulturmanager.de
www.moe-kulturmanager.de
Informationen zur
Robert Bosch Stiftung unter
www.bosch-stiftung.de