У Мастацкім музеі паказваюць выставу, прысвечаную неглюбскаму ткацтву. Паглядзіце, якая прыгажосць

11.05.2026 Культура
У Нацыянальным мастацкім музеі 7 траўня адкрылася выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаная традыцыйнаму ткацтву в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Выстава ладзіцца сумесна з Веткаўскім музеем стараабрадніцтва і беларускіх традыцый і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.

niahliubskaie-tkactva-01.jpgВыстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых». Фота: vetkamuseum

Неглюбскае ткацтва — унікальная з’ява беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку.
Веткаўскі музей ужо 47 гдоў займаецца даследваннем і папулярызацыяй гэтай традыцыі, адзначаюць у Фэйсбуку ўстановы культуры.

niahliubskaie-tkactva-09.jpgВыстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых». Фота: vetkamuseum

Нагадаем, што ў снежні 2025 года неглюбская тэкстыльная традыцыя ўвайшла ў спіс ЮНЕСКА, як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што мае патрэбу ў тэрміновай ахове.

Чытайце па тэме:

7 цікавых фактаў пра неглюбскую тэкстыльную традыцыю, якая ўвайшла ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА

niahliubskaie-tkactva-04.jpgМастар-клас падчас адкрыцця выставы «Гармонія свету неглюбскіх ткачых». Фота: vetkamuseum

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў тэкстылю, шэраг інструментаў для апрацоўкі льну, прадметаў тэкстылю, а таксама традыцыйны касцюм в. Неглюбка і разнастайныя аўтэнтычныя рэдкія аксесуары.

Выстава будзе працаваць да 27 ліпеня.

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых». Фота: vetkamuseum