• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.07.2016 | Адукацыя

Бацькі вучняў школы №168: «Вучыцца ў такіх умовах дзеткам проста немагчыма»

Як правіла, цалкам прыдатныя для камфортнага навучання школы ў сталіцы адкрываюцца раз на некалькі год. Сярод больш як 3 500 сярэдніх агульнаадукацыйных школ у Беларусі адсотак якасных маленькі, у той час як колькасць людзей, задзейнічаных у працэсе навучання (вучні, настаўнікі, кіраўніцтва школ) вялікая – больш за 1 мільён чалавек. Абсталяванне беларускіх школ і добрае выхаванне дзетак – праблемы, якія штогадова турбуюць бацькоў большасці сталічных школьнікаў. Аднак, на жаль, праблемы не адзіныя. У якім стане знаходзіцца сёння навучанне, выхаванне і ўмовы ў беларускіх школах мы даведваемся ў школьнікаў і іх бацькоў.

Многія бацькі, дзеці якіх атрымліваюць базавыя веды ў школах, хвалююцца за ўзровень адукацыі і выхавання. І такія хваляванні апраўданыя: звычайна дзіцё праводзіць каля паловы дня ў школе, а вучні пачатковых класаў ­– амаль цэлы дзень, бо ідуць у «групу падоўжанага дня». Сапраўды, тая інфармацыя, якую дзіцё атрымлівае ў пачатковых класах, абавязкова пакіне адбітак на яго дарослым жыцці, таму да выбару школы сям’я павінна падыходзіць з асаблівай увагай. Таксама цяпер лічаць Тамара Мікалаеўна і Віктар Аляксандравіч, бацькі Віктара – вучня аднаго з пачатковых класаў сярэдняй школы №168 г. Мінска. Яны абіралі школу для свайго сына па прынцыпу «бліжэй да дома – лепей», аднак цяпер лічаць, што такім метадам карыстацца не варта.

Размова адбывалася па дарозе ў школу. Школа №168 знаходзіцца на вуліцы Жукоўскага, у раёне станцыі метро «Інстытут культуры» і ў хвіліне ад будучай станцыі «Кавальская слабада». Агульную агароджу школа падзяляе з дзіцячым садком, побач знаходзіцца крама. Заняткі тут пачынаюцца а 8, і прайсці да школы ў такі час нам падалося амаль немагчымай задачай: каля школы дастаткова ўшчыльненая жылая зона, на тратуарах стаіць шмат машын, а калі іх уладальнікі спрабуюць выехаць, дзецям амаль нікуды немагчыма адысці.

На сценах школы размешчаны камеры назірання – новаўвядзенне некалькіх апошніх гадоў. Аднак для чаго яны ўсталяваныя ніхто не ведае: адразу на прыступках школы можна пабачыць людзей, якія… Выпіваюць. «Гэта лічыцца нармальным», – кажа адзін з старшакласнікаў, які спяшаецца на заняткі ў школу, і коратка дадае: «У нас пастаянна настаўнікі паляць каля школы, нягледзячы на распаўсюджаную ўмову – “тэрыторыя вольная ад тытуню”». Тым часам мужчыны дапілі алкагольны выраб, пакінулі бутэльку і проста сышлі, у той час як фотаздымкі відовішча пачалі распаўсюджвацца па профілях у сацыяльных сетках школьнікаў, што вырашылі зняць гэта на свае мабільныя тэлефоны. Вось адзін з такіх здымкаў, які мы атрымалі ў цікаўнага сябра Віктара.

Захапленне шкоднымі звычкамі існуе не толькі каля школы, але і знутры яе. Праблема ўжывання наркотыкаў падлеткамі – праблема распаўсюджаная ў беларускіх рэаліях. І, на жаль, ёй не ўдзяляецца дастаткова ўвагі ў школах. «Мінулы завуч па выхавацельскай працы, Святлана Міхайлаўна Гусятнікава, напэўна, глядзела на праблему “скрозь пальцы” і займалася зусім не тым, чым варта было б займацца» – кажа Віктар Аляксандравіч. – «Аднак усё роўна гэтую праблему не схаваць. Часам вучні выкладваюць у Сеціва рознае. І такое у нашай школе – звычайная справа». На відэа: выпускнікі навучальнага года 2014/2015 здымаюць аднакласніка каля кабінета настаўніцкай, у якім стане ён знаходзіцца – невядома.

«Можна меркаваць, што “адмазацца” ад праблем з такімі вучнямі дастаткова проста: калі вучням становіцца дрэнна ў школе, іх адпраўляюць дахаты, каб не выклікаць хуткую. А калі дзіцё з-за старшакласнікаў, якія лёгка могуць у школе паставіць “падножку” ці пабіць, падае на прыступках ці, напрыклад, як гэта было ў нас, атрымлівае пашкоджанні ў бойцы, яго бацькоў проста просяць сказаць у паліклініцы, што гэта адбылося па-за межамі школы», ­– кажа Тамара Мікалаеўна. Адмова бацькоў ад такой «просьбы» кіраўніцтва школы, кажуць бацькі, можа выклікаць пагаршэнне адзнак.

Умовы ў школе сапраўды не самыя лепшыя. «З чатырох прыбіральняў у школе ні ў адной няма не мыла, не туалетнай паперы», ­­– піша аўтар фотаздымкаў на старонцы ў сацыяльных сетках.

Мы працягваем прагульвацца вакол школы: «Куды ідуць грошы – невядома. Штогадова ўся школа “скідваецца” на рамонт, час ад часу – на нейкія дошкі, ноўтбукі, абсталяванні для школы і г.д. Але нічога гэтага няма. Прынамсі, пакуль не прыйдзе нейкая праверка», – кажа Віктар Аляксандравіч. Вучні выпускнога класа скардзяцца, што так званых «пабораў» у школе больш чым дастаткова: і на шыкоўныя падарункі настаўнікам, і на прымусовае харчаванне, і на музеі, у якія «можна не хадзіць, але грошы здаваць абавязкова трэба». «Чырвоныя крыжы, рамонты, падручнікі… Аплата прыходу невядомых паэтаў, дзеля якіх зрываюць заняткі ў школе – таксама распаўсюджаная практыка» – кажа вучаніца 11 класа, суседка сям’і Віктара Аляксандравіча і Тамары Мікалаеўны.

Па словах бацькоў, іх сын скардзіцца, што заняткі ў школе зрываюць вельмі часта, некалькі разоў на тыдзень. «Пры наяўнасці класнай гадзіны, кіраўніцтва школы праводзіць у навучальны час сбор макулатуры, пазакласныя мерапрыемствы, прыбіранне тэрыторый (было нават такое, што гэтыя терыторыі не належылі школе). Таксама замест урокаў праходзяць педсаветы, трэніроўкі на пост №1, прафарыентацыі, лінейкі паспяховасці – спіс прычын можна працягваць доўга» – кажуць бацькі.

«Атмасфера ў школе адразу змяняецца пасля таго, як у школу прыходзіць чарговая праверка ці адбываецца нейкая важная падзея, напрыклад, калі ў школе быў выбарчы ўчастак, яна змянілася да непазнавальнасці: у прыбіральнях была папера, заняткі праходзілі цалкам, настаўнікі не спазняліся. Проста цуды! Аднак такое доўжыцца толькі падчас вышэй узгаданых падзей. Не больш», – кажа Тамара Мікалаеўна.

«Віця пастаянна кажа, што вучыцца ў такіх умовах цяжка. І самае дзіўнае, што школа шкодзіць не толькі дзіцю, але і яго бацькам. І як вырашыць гэтую праблему – адказаць ніхто не можа. Не думаю, што пераход у іншую школу нешта вырашыць», – кажа бацькі Віці, Аляксандр.

Паслухаўшы вучняў і іх бацькоў можна зрабіць падсумаванне, што беларускай школе ёсць да чаго імкнуцца. Аднак ніякіх імкненняў, на жаль, няма. Чаму?

Па просьбе бацькоў усе імёны змененыя. Усе матэрыялы знойдзены на прасторах Сеціва.

 

Альгерд Пінчук

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип