У Вільні распачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Фестываль PRADMOVA вітае гасцей у Вільні насычанай 3-дзённай праграмай культурных падзей, прысвечаных беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтву. Дзясяткі імпрэз адбудуцца на  дзвюх пляцоўках — у клубе «Paviljonas» і Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. 

PRADMOVA

Па словах каардынатаркі фестывалю Ліліі Ільюшынай, сёлета праграма Прадмовы моцна пашыраецца: у мінулым годзе падчас фэсту было каля 20 івэнтаў, а сёлета запланавана больш за 40 мерапрыемстваў.

lilia-iliuszyna.png
Лілія Ільюшына

Падчас афіцыйнага адкрыцця выступілі прадстаўнікі аргкамітэта, куратары праграмы і партнёры, а таксама хор «NAVOKAL». 

Як заўважае каардынатар віленскай Прадмовы, прадстаўнік Міжнароднага саюза пісьменнікаў, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, кожны беларускі фестываль за мяжой заўсёды адчувае пэўныя чэленджы.

cichan-czarniakievicz.jpgЦіхан Чарнякевіч

“Кожны фестываль і кожны горад, які вы бачыце на афішы, гэта пэўная перамога арганізатараў, праца вялікай каманды – журналістаў, дызайнераў, арганізатараў мерапрыемстваў, лагістаў, плюс праца нашых выдаўцоў, нашых кніжных гандляроў, якія прыязджаюць у кожны горад і радуюць людзей сваімі свежымі выданнямі,” —  адзначае Ціхан Чарнякевіч.

andrei-chadanovicz.jpgАндрэй Хадановіч

У сённяшняй праграме запланавана таксама дыскусія-прэзентацыя, прысвечаная пяцігоддзю альманаха «CTRL+S», у фокусе якога — культурная спадчына Беларусі.

А ўвечары гасцей фестывалю чакае размова пра гарадскія міфы і іх уплыў на сучасную беларускую прозу. Фіналам дня стане канцэрт віленскіх клезмераў.

navokal.jpg
Хор NAVOKAL

Праграма фестывалю

11 кастрычніка, субота:

Месца: клуб «Павільёнас», Pylimo g. 21B, Вільня:

 11.00-11.30 Прэзентацыя беларуска-польскага зборніка вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?» 

 11.30-12.00 Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі? Узброены стыхійны супраціў сялян падчас пасляваеннай калектывізацыі і саветызацыі ў кнізе Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага». 

 12.00-12.40 Пісьменнік і выдавец. Размова Цімура Кудзеліча і Ігара Іванова пра кнігі з абодвух бакоў 

 12.40-13.20 Дыскусія «Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?» 

 13.20-13.50 Паўстанне з сябе. Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» 

 13.50-14.40 Дыскусія «Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў. Разважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч

 14.40-15.10 Дыскусія вакол выдання «DESCENT INTO THE MARSH: кніга-архіў пра пратэсты ў Ганконгу і Беларусі». З удзелам аўтаркі Лесі Пчолкі і выдаўца Ігара Іванова

 15.10-15.50 Літаратура па слядах рэвалюцыі: размова з аўтарам кнігі «Апошняе пакаленне» Макарам

 16.00-16.30 Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне 

 16.30-17.30 Прэзентацыя кнігі Маргарыты Аляшкевіч «Нескладова і троху лацінкай» і альманаха паэзіі «Мінская школа» 

 17.30-18.10 Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы 

 18.10-18.40 «Што такое постфікшн?» Дыскусія Максіма Жбанкова і Паўла Анціпава 

 18.45-19.35 Размова суседзяў: беларускі чытач у літоўскім люстэрку. Дыскусія з Гедрэ Казлаўскайце і Віргініяй Кульвінскайце.

 19.40-20.20 Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» 

 20.30-21.10 Прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана «Яблык у валізцы» з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) 


Месца: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20: 

 18.00-18.50 Спектакль «Сумны суп» тэатра «Прыехалі» па творах Вольгі Гапеевай 

12 кастрычніка, нядзеля:

Месца: клуб «Павільёнас», Pylimo g. 21B: 

 11.00-11.30 Прэзентацыя новых нумароў «Pamylka_zin» 

 11.30-12.00 Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна «Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя» 

 12.00-12.30 Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смалянчука «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю» 

 12.30-13.00 Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка «Human Right». З удзелам перакладчыцы Наталлі Русецкай і выдаўца Дзмітрыя Строцава

 13.00-13.40 Прэзентацыя новых кнігі філасофскай серыі «Галерэя чалавечай думкі» — Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн 

 13.40-14.10 «Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?» Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана «Пентаквантар» Арцёма Шуканава 

 14.10-15.00 Сюжэтныя ніткі і вузлы рамана «Правек і іншыя часы» Вольгі Такарчук: размова з перакладчыцай Марынай Шодай

 15.00-15.40 «Дзюна» і Беларусь: прэзэнтацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта 

 15.40-16.10 Спорт па-за палітыкай: дыскусія з аўтарам кнігі пра ножны шпурляк Арцёмам Сізінцавым

 16.10-16.50 «Салідарнасць і рэвалюцыя: беларус беларусу беларус?» Дыскусія вакол кніг «Абуджэнне Беларусі: штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі» і «Салідарнасць уражаных» 

 17.00-18.00 Прэзентацыя ініцыятывы «MALDZIS» і лекцыя пра Радзівілаўскую мапу ВКЛ 1613 года 

 18.00-19.00 Прэзэнтацыя новага выдання кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» з удзелам аўтара і герояў: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа

 19.00-19.30 Размова з аўтаркай. З Ганнай Златкоўскай размаўляе Максім Жбанкоў

 19.40-20.20 Прэзентацыя кнігі Віктара Якубава «Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI —пачатку XVII ст.» 

 20.20-21.20 Ноч Паэзіі 

Месца: Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20: 

 16.00-16.30 Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Масквіна «Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!» 

 16.30-17.30 Беларускі ў анталогіі, прысвечанай фемінізму Еўропы: хто яны? Расказваюць Альміра Усманава і Уладзіслаў Гарбацкі

 17.30-18.00 Прэзентацыя кнігі «Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новае аблічча» Андрэя Масквіна 

 18.10-19.00 Прэзентацыя кніг «Эйфарыя» Марыі Пархімчык і «Перамена месцаў» Югасі Каляды 

 19.00-20.00 Прэзэнтацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар «Аnna, soror...» і «Арыентальныя навэлі» 

Фестываль PRADMOVA ў Вільні — гэта не толькі тры дні інтэнсіўнай культурнай праграмы, але і ўнікальная пляцоўка, якая аб’ядноўвае самых розных людзей, зацікаўленых у развіцці беларускай літаратуры, мастацтва і інтэлектуальнага дыялогу. Гэта месца, дзе пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, традыцыі і эксперыменты, асабісты досвед і агульнанацыянальныя дыскусіі. У межах фестывалю можна будзе не толькі пазнаёміцца з новымі кнігамі і мастацкімі праектамі, але і пачуць голас тых, хто фарміруе сённяшнюю і заўтрашнюю культурную прастору.

Асаблівая ўвага нададзеная разнастайнасці тэм і фарматаў, каб кожная ўдзельніца і ўдзельнік знайшлі для сябе нешта блізкае і важнае — ад глыбокіх даследаванняў культурнай спадчыны да творчай імправізацыі, ад біяграфій выбітных асоб да аналізу сучасных сацыяльных праблем, ад паэзіі да навуковай фантастыкі.

Падарожжа праз тры дні фестывалю — гэта магчымасць акунуцца ў свет літаратуры і мастацтва, навучыцца новаму, знайсці натхненне і пачуць гісторыі, што фарміруюць сённяшнюю Беларусь.

Поўная праграма фестывалю і дадатковая інфармацыя даступныя на афіцыйным сайце PRADMOVA. Далучайцеся да вялікай культурнай суполкі, якая з гонарам развівае беларускую культуру ў сэрцы Вільні.