• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Грамадства Кіно

Фільм «Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх...»: дакудрама пра паэта або гісторыя вялікага кахання?

Галоўны хавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Студыя гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» падрыхтавала фільм «Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх...» да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Кінастужка раскрывае паэта з нязвыклага ракурсу праз прызму асабістага жыцця. Галоўная сюжэтная лінія — гісторыя кахання Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Міцкевіч. Рэжысёрам фільма выступіў Фёдар Краснапёраў. Што незвычайнага ў падачы матэрыялу і што мелі на мэце стваральнікі кінакарціны, расказалі аўтар сцэнарыя фільма Анжаліка Новікава і галоўны хавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, кансультант фільма праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч, піша БЕЛТА.


«Мы хацелі зразумець паэта як чалавека — гэта было галоўнае і самае складанае. На самай справе да пачатку работы над сцэнарыем я ведала пра Коласа, як і большасць: пра асабістае жыццё няшмат. І калі пачала знаёміцца бліжэй, якраз выйшла кніга з пісьмамі жонкі Коласа. Мы вырашылі рабіць гэты фільм на аснове ўспамінаў яго родных, пісем класіка, іншых матэрыялаў», — адзначыла Анжаліка Новікава.

Паводле яе слоў, ідэя фільма — паказаць асобу Якуба Коласа і яго каханне. «Кажуць, за кожным вялікім мужчынам стаіць непрыкметная жанчына. А Марыя Дзмітрыеўна была незвычайнай. Жонка стварала Коласу жыццё пісьменніка: ён мог адпачываць, пісаць, бо творцу патрэбна зачыніць дзверы, каб была цішыня. Таксама паказалі гісторыю смерці жонкі Якуба Коласа. Ён пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў два разы на год хварэў. Калі закаханыя людзі жывуць доўгі час разам, яны становяцца адным цэлым», — прадоўжыла аўтар сцэнарыя.

200.jpg

«Хачу адзначыць, што гэта мой першы вопыт у якасці кансультанта фільма. Мне было вельмі цікава працаваць над ім. Асабліва ўразіла незвычайная падача матэрыялу і ідэя. Мы прывыклі, што калі расказваецца пра нейкую асобу, то гэта гісторыя нараджэння, дзяцінства, юнацтва і гэтак далей. Стваральнікі гэтага фільма пайшлі іншым шляхам. Тут у цэнтры ўвагі асоба паэта і яго жонкі. Жыццё Коласа паказана праз каханне. І сапраўды, каханнем усяго жыцця Якуба Коласа стала Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч», — расказала праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч. Жонка Якуба Коласа была і каханай жанчынай, і музай паэта, якая натхняла на творчасць, заўсёды была побач у складаныя моманты жыцця класіка, дадала кансультант фільма.

201.jpg

Дзве вайны, дзве эвакуацыі, пастаянныя паездкі на паяздах — нямала выпрабаванняў выпала на плечы Якуба Коласа і яго сям’і. «Мы і паказалі гэты пастаянны рух: ён кудысьці едзе, яна застаецца з дзецьмі, у эвакуацыі. Жыццё Якуба Коласа і Марыі Міцкевіч — сустрэчы і развітанні. Мы паказалі самыя складаныя этапы жыцця Коласа да таго, як ён стаў знакамітым», — дадала аўтар сцэнарыя фільма Анжаліка Новікава.

«Вельмі спадабалася ідэя паказаць Коласа ў руху. Большая ж частка яго жыцця прайшла ў дарозе, паяздах. Мы ўсе прывыклі бачыць Коласа як паэта, творчасць якога мы ўсе ведаем. А якім ён быў чалавекам, мужам, бацькам? І дзякуючы гэтаму фільму я ўбачыла за постаццю вядомага пісьменніка чалавека са сваімі складанасцямі жыцця, перажываннямі, цяжкім лёсам. Усе выпрабаванні яскрава паказаны ў фільме праз успаміны самога Коласа, яго вершы, кадры дакументальнай хронікі, — расказала Васіліна Міцкевіч. — Вельмі прыемна было бачыць ігру акцёраў. Маладога Коласа сыграў Сяргей Жбанкоў, пісьменніка ў сталым узросце — Андрэй Аліферэнка. Цікава было паглядзець, як сучасныя акцёры бачаць вобраз самога паэта. І ў іх атрымалася перадаць боль Коласа, калі яго няма на радзіме, калі пісьменнік у эвакуацыі».

202.jpg

Фільм сапраўды цікава глядзець, лічыць галоўны хавальнік фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. «Ты ўвесь час у напружанні. Гэта не простая біяграфія ад пачатку да канца жыцця — гэта яе гісторыя. На першым плане — вялікая гісторыя кахання. Мяне гэта, як праўнучку Якуба Коласа, вельмі зацікавіла. Думаю, што гэта будзе цікава ўбачыць і гледачам. Такога Коласа яны сапраўды ніколі не бачылі», — падкрэсліла Васіліна Міцкевіч.

«Вельмі спадабаўся закадравы тэкст: ён як песня. Ты слухаеш і не можаш наслухацца — так прыгожа расказана. Хачу падзякаваць здымачнай групе, аўтарам сцэнарыя. Яны знайшлі столькі цікавых фактаў. Напрыклад, як Колас піша Янку Купалу, што ў час эвакуацыі ў перыяд Першай сусветнай вайны на чужыне адчувае сябе так, быццам стаіць на станцыі ў чаканні поезда і не ведае, калі ён прыйдзе. Колас нібы засеў на гэтай станцыі і не ведае, што чакаць далей», — прадоўжыла кансультант фільма.

«Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх...» — гэта дакументальная стужка, у аснове якой — матэрыялы з архіваў, фондаў, фатаграфіі, відэаматэрыялы. «Але пастановачныя сцэны там таксама ёсць. Гэта дакудрама, як цяпер кажуць, іншымі словамі дакументальны фільм з элементамі мастацкіх пастановак. Задзейнічаны прафесійныя акцёры, але паміж імі няма дыялогаў. Здымкі праводзіліся некалькі дзён», — расказала аўтар сцэнарыя Анжаліка Новікава.

203.jpg

«Паглядзеўшы фільм, я бачу, якую вялікую работу правяла здымачная група, рэжысёры, аўтары сцэнарыя. Яны прачыталі шмат успамінаў Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча (малодшага сына Якуба Коласа. — Заўвага БЕЛТА) і новую кнігу «Табой я жыў, табой жыву...» пра жонку пісьменніка. Думаю, што яна і натхніла аўтараў на напісанне менавіта такога сцэнарыя. Я ўжо чула некалькі водзываў пра гэты фільм — усім ён вельмі спадабаўся. Спадзяюся, гледачам ён таксама спадабаецца, і ў іх складзецца вобраз паэта не толькі як творцы, але і як вельмі добрага чалавека, мужа, клапатлівага бацькі», — рэзюмавала праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип