• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.05.2020 | Навіны "Будзьма!"

Мы ўжо дапамагаем дзіцячаму дому-інтэрнату ў Чэрвені. Далучайцеся і вы!

Згуртаванне «Бацькаўшчына» ў межах дзейнасці кампаніі «Будзьма беларусамі!» працягвае аказваць дапамогу Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сёння ў гэтую ўстанову мы перадалі сродкі індывідуальнай абароны, а менавіта:

— 400 аднаразовых медыцынскіх халатаў;
— 400 пар бахілаў;
— 400 пар нарукаўнікаў;
— 900 пар аднаразовых пальчатак.

изображение_viber_2020-05-19_13-46-58_2.jpg

«Не сакрэт, што жыхары дамоў-інтэрнатаў — адна з найбольш уразлівых групаў насельніцтва падчас пандэміі, хоць пра гэта асабліва не гавораць на дзяржаўным узроўні. Там пастаянна знаходзіцца шмат людзей, і няма магчымасці трымаць сацыяльную дыстанцыю. Персаналу такіх установаў надзвычай патрэбныя сродкі індывідуальнай абароны, для іх гэта цяпер фактычна пытанне выжывання. Таму мы — грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» — стараемся аказаць дапамогу наколькі гэта магчыма», — гаворыць Ніна Шыдлоўская, каардынатар ГКК «Будзьма беларусамі!», старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына», сузаснавальніца крамы budzma-krama.by.

Ніна Шыдлоўская

«Мы даўно сябруем з Чэрвеньскім домам-інтэрнатам, таму і захваляваліся, як яны спраўляюцца ва ўмовах пандэміі, — працягвае спадарыня Шыдлоўская. — Даведаліся, што ёсць захварэлыя — і дзеткі, і персанал. Таму ўжо другі раз перадаём ім сродкі індывідуальнай абароны: тыдзень таму завезлі 1000 аднаразовых масак, а цяпер змаглі дапамагчы трошкі болей. Але і гэтага яшчэ недастаткова! Таму мы працягваем у краме budzma-krama.by дабрачынную акцыю «Дапаможам разам» у падтрымку Чэрвеньскага дома-інтэрната. Але, на жаль, дапамога патрэбная не толькі Чэрвеньскаму дому-інтэрнату. Такіх установаў па ўсёй Беларусі нямала, і мы шчыра спадзяемся, што знойдзецца шмат неабыякавых людзей, якія падтрымаюць нашу ініцыятыву і па меры сваіх магчымасцяў акажуць дапамогу. І тут ад кожнага шмат не трэба, галоўнае — толькі жаданне дапамагаць!»

Нагадаем, што ў межах дабрачыннай акцыі «Дапаможам разам», абвешчанай крамай беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by, 50% сродкаў ад усёй прададзенай з 4 па 31 мая прадукцыі будуць пералічаныя Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

изображение_viber_2020-05-19_13-46-58.jpg

Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да нашай ініцыятывы і аказаць дапамогу дамам-інтэрнатам і падобным установам. Дапамагчы можна наступнымі спосабамі:

— перадаць аднаразовыя касцюмы, маскі і іншыя неабходныя сродкі абароны непасрэдна ў дамы-інтэрнаты;

— пералічыць грошы праз дабрачынны фонд «Добра тут», які займаецца падтрымкай дамоў-інтэрнатаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

— далучыцца да дабрачыннай акцыі «Дапаможам разам» ад крамы budzma-krama.by, а менавіта набыць да 31 мая што-небудзь прыгожае і адметнае ў нашай краме і такім чынам падтрымаць тых, хто не можа дапамагчы сабе сам.

Будзьма неабыякавымі! Дапаможам разам тым, каму гэта цяпер сапраўды патрэбна!



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип