Кансультацыі юрыстак(аў) для беларусак(аў): ананімна і бясплатна. Служба «Адно Акно» запускае новую паслугу

Служба «Адно Акно» запускае новую паслугу для беларусак(аў) — магчымасць бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыю па юрыдычных пытаннях.


Služba «Adno akno»

У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і прававы дэфолт. У сацыяльную службу «Адно Акно» рэгулярна звяртаюцца людзі, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай падтрымцы. Але доступ да кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі ў краіне абмежаваны, а зварот за юрыдычнай падтрымкай можа спалучацца з рызыкай для ўласнай бяспекі. Складанасць сітуацыі павялічваецца страхам перад зваротамі да адмыслоўцаў, калі гэта датычыцца справаў з палітычнай матывацыяй.

Як атрымаць патрэбную кансультацыю, абараніць правы, даведацца, як дапамагчы блізкім, пацярпелым ад рэпрэсій, застаючыся пры гэтым у бяспецы?

Сацыяльная служба дапамогі беларусам і беларускам «Адно акно» ў супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека ў Літве прапануе выйсце — гарачая лінія з дзяжурствамі адвакатак(аў). Некалькі разоў на месяц у беларусаў і беларусак будзе магчымасць ананімна і бясплатна атрымаць юрыдычную кансультацыю.

Першая сесія запланавана на 5 красавіка з 15:00 да 17:00 па беларускім часе.

Як атрымаць кансультацыю?

5 красавіка з 15:00 да 17:00 дастаткова будзе зрабіць адзін званок па гэтай спасылцы, каб ананімна задаць свае пытанні і атрымаць кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю.

З якімі запытамі можна звяртацца?

Кансультацыі мажліва атрымаць па шырокім спектры пытанняў:

грамадзянска-прававым (нерухомасць, правы спажыўцоў, спадчына і тэстаменты),

сямейнаму праву (развод, аліменты, падзел маёмасці, апякунства і г.д.),

адміністрацыйнаму праву (штрафы, абскарджанні, пазбаўленне правоў, рэгістрацыя бізнесу, абарона правоў у сферы сацыяльных паслуг),

крымінальнае права (кансультацыі і абарона па справах аб ДТЗ, крадзяжах і іншых злачынствах, дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя і да т.п.).

Ці бяспечна гэта?

Так, таму што аператаркі на лініі не запісваюць і не захоўваюць дадзеныя пра званкі карыстальнікаў. І ўсё званкі праходзяць праз бяспечную платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання, што выключае магчымасць праслухоўвання ці перахоплівання дадзеных трэцімі асобамі.

За далейшымі дэталямі дзяжурстваў і атрыманнем доступу да юрыдычнай падтрымкі сачыце ў афіцыйных акаўнтах «Аднаго акна» ў сацыяльных сетках.

Гарачая лінія
Служба «Адно акно» ў Telegram.
Служба «Адно акно» ў Instagram.