Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 19:00 - 21:00 Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana) Бясплатнае
У чацвер, 10 верасня, у Празе адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай.

Напачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі.

«Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы гаворка пойдзе:

  • пра кнігу «Лірыка» і прынцыпы адбору вершаў для яе

  • пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй

  • пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу

  • пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні

  • пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.

Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.

Падчас мерапрыемтсва можна будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ