Распачаўся набор на бясплатныя заняткі па беларускай мове для дзяцей у Варшаве

Школа ЦБС (Цэнтр Беларускай Салідарнасці) у Варшаве набірае адразу дзве групы дзетак на бясплатныя заняткі па беларускай мове. Урокі будуць праходзіць у варшаўскім офісе па адрасе Oleandrów 6/2.


Afiša
У афішы выкарыстана фота з асабістага архіву Кацярыны Ваданосавай

  • Першая група для дзетак 7-9 гадоў.Заняткі будуць праходзіць 2 разы на тыдзень па панядзелках і пятніцах з 17.00 да 18.00.

  • Другая група для дзетак 10-12 гадоў. Заняткі таксама будуць праходзіць па панядзелках і пятніцах з 18.15 да 19.15.

Пачатак заняткаў ужо ў гэту пятніцу 16 лютага.

Даведацца пра наяўнасць вольных месцаў і запісацца на заняткі можна па тэлефоне: +48694532858 ці праз Telegram @CBSschool.