Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

29.03.2023 Культура

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі. Менавіта гэтаму стану аддаюцца героі новага выпуска падкаста «Малус».


Нібыта прыяцелі сабраліся не там, дзе хіба варта было б. А той, каго ўжо не павінна было б быць з імі, яшчэ ёсць. Каб уся гэта заблытаная «карціна склалася», нібыта не хапае толькі адной дэталі. Але менавіта гэтая дэталь і выкрывае адсутнасць самой «карціны».

Агучылі выпуск Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.

20230109_143120 (1).jpg

Праслухаць выпуск «Без пяці рыдлёвак яма» і іншыя эпізоды падкаста можна на пляцоўках: Google PodcastsApple PodcastsSpotifyАnchorСastboxЯндэксYouTubeAmazon MusicOvercastPocket CastsRadioPublicCastro і Breaker.