Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце

Пра гэта стала вядома на пасяджэнні, прысвечаным дапрацоўцы кодэксаў аб крымінальнай адказнасці, 24 лютага. Як паведамляе «Наша Ніва», крымінальную адказнасць збіраюцца ўвесці за:

– экстрэмізм,

– неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў,

– распаўсюд уласнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі,

– незаконны збор і распаўсюд персанальных звестак.

Гэтыя захады тлумачаць клопатам пра «забеспячэнне дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны, жыцця і здароўя грамадзян».