Літаратурная рэзідэнцыя ў Варшаве для беларускіх творцаў

Старамейскі Дом Культуры ў Варшаве запрашае пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны да ўдзелу ў літаратурных рэзідэнцыях. Плануюцца два наборы і будуць абраныя 5 рэзідэнтаў (тэрмін рэзідэнцыі — ад 2 да 6 тыдняў).


photo_2022-11-24_15-23-55.jpg

Патрабаванні да аплікантаў:

— мець прынамсі 1 кнігу, зборнік вершаў ці пераклад, апублікаваных у друку (альбо не менш за адну п’есу, пастаўленую ў тэатры)

— навыкі зносін на англійскай ці польскай мове

— працаваць зараз над літаратурным праектам

Што будзе прадстаўлена рэзідэнтам?

— працоўнае месца і жыллё ў цэнтры Варшавы

— стыпендыя (120 PLN у дзень)

— тэхнічная і лагістычная падтрымка

Бліжэйшы тэрмін рэзідэнцыі — студзень-чэрвень 2023

Дэдлайн падачы заяўкі — 2 снежня 2022

Падрабязнасці і форма падачы заяўкі тут.