У Беларусі стала меней музэяў, бібліятэк, кінатэатраў, піша «Радыё Свабода».

Як паведаміў Белстат, у 2025 годзе колькасьць установаў культуры Беларусі захоўвае тэндэнцыю да скарачэньня. Летась у параўнаньні з 2022 годам скарацілася колькасьць амаль усіх установаў культуры.
Скарачэньне доступу да паслуг устаноў культуры зьніжае якасьць жыцьця людзей, магчымасьці іх самаразьвіцьця, самадукацыі й творчасьці, вядзе да сацыяльнай ізаляцыі.
Памяншэньне колькасьці музэяў вядзе да страты нацыянальнай культурнай спадчыны, страты ўнікальных мясцовых традыцыяў і каштоўнасьцяў.
Закрываюцца музэі, зьвязаныя зь беларускімі дзеячамі, так у Пінскім раёне пасьля закрыцьця Парэцкай базавай школы закрыўся музэй Яўгеніі Янішчыц.