• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
31.07.2022 | Мастацтва

У Мазыры з'явіцца дзясятак гістарычна-фальклорных графіці

Зараз у горадще праходзіць першы гарадскі фестываль вулічнага мастацтва, падчас якога горад стаў ярчэйшым ужо на тры графіці. Блог «1906» даведаўся пра ініцыятыву падрабязней.


Гарадскі фестываль вулічнага мастацтва пад назвай «Легенды Мазыра» пры падтрымцы ініцыятывы Urban Myths прадугледжвае з’яўленне дзесяці муралаў ад розных мастакоў. Усе яны так ці інакш аб’яднаныя адным кірункам: гісторыя, фальклор і прыродныя асаблівасці горада.

7ea415cd0aa6669e10827.png
У працэсе стварэння аднаго з малюнкаў

«Калі рыхтавалася канцэпцыя праекта, мы вельмі шмат размаўлялі з мясцовымі краязнаўцамі, хадзілі ў музей, даведаліся пра рэдкія прыгожыя расліны мазырскіх яроў. Потым адабралі ўсё самае цікавае з гэтай інфармацыі і перадалі для натхнення мастакам — мясцовым і з іншых гарадоў. Каб яны ўжо пераасэнсавалі гэта ў сваім стылі», — апісваюць куратары праекта.

Напрыклад, згодна з адной з легенд, магічны Мазыр стаіць на велізарнай вустрыцы (рачная вустрыца перлавіца — тыповы насельнік Прыпяці). Менавіта гэтая фантазія ўвасобілася ў першай рэалізаванай працы студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Лізаветы Янковай пад назвай «Мазырская галактыка».

0108289b0173bab877b0a.jpg
Першы малюнак праекта асвяжыў гарадскую трансфарматарную падстанцыю. На працу сышло каля пяці дзён, некалькі літраў акрылавай фарбы і яшчэ больш за 10 балончыкаў.

Яшчэ адзін з ужо гатовых муралаў — праца ў фальклорным стылі «На ўзгорках» Алены Катоўскай. На ёй можна пабачыць абрысы Мазырскага замка, разлівы Прыпяці і маляўнічыя ўзгоркі ўзбярэжжа. Арыенцір, каб адшукаць новае графіці для сэлфі, — гарадскі гарналыжны комплекс.

14a51504bfbd4b041ab4f.jpg

Па вуліцы ж Інтэрнацыянальная 47, недалёка ад стадыёна «Юнацтва», мясцовыя і госці Мазыра змогуць любавацца сімвалам горада з герба — залатым арлом у вобразе рыцара.

02662a52f3f981c9d48d5.png

Наперадзе ва ўрбаністаў — перанясенне яшчэ сямі малюнкаў з эскізаў на сцены горада. Праект робіцца на энтузіязме мясцовых актывістаў і запрошаных мастакоў, таму кожны ахвотны можа патрымаць іх справу на «Патрэоне». 

Увогуле, гэта не адзіны цікавы праект творчай моладзі, які яна марыць рэалізаваць у Мазыры. У планах таксама сайт з гістарычнымі артыкуламі і ўспамінамі вядомых мазыран, нефармальны канал у тэлеграме з парадамі, як цікава можна бавіць час, і рэгулярныя экскурсіі па таямнічых месцах горада.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM