• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.05.2018 | Літаратура

Вясёлыя гісторыі пра гарадское дзяцінства ў малюнках: «Казкі старога Адамкова» прэзентавалі ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь»

Пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі ў чацвер 17 траўня ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» ілюстраваную кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя прайшла ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.

1

«Вось толькі ўзяла ў рукі, гартаю ды ўжо шчаслівая ад таго, як жа якасна гэта зроблена!» – гучна дзеліцца з сяброўкай уражаннямі адна з маладых мам, якая падтрымала выданне кнігі і прыйшла на прэзентацыю. «Складана знайсці ў Беларусі кнігу, зробленую тут на нашай мове, у якой усё супадае: і тэкст захоплівае, і ілюстрацыі грунтоўныя, і кніга не развальваецца ў руках маленькіх чытачоў».

«Без кампрамісаў да якасці» – гэта адзін з прынцыпаў у стварэнні «Казак старога Адамкова», у якіх згаварыліся пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч. Прынцып удалося рэалізаваць уважлівай працай і не без цудаў.

У пачатку краўдфандынгавай кампаніі аўтаркі планавалі, як будуць шматкрокава паслядоўна і творча расказваць патэнцыйным чытачам-спонсарам, чаму важна творы пераўтвараць у якасныя прадукты для беларускіх дзетак і іх бацькоў. Але неабходная для выдання сума была імкліва сабраная ўжо літаральна на першым кроку. На трэці дзень пасля публікацыі відэа, у якім дзяўчаты распавядалі пра старт кампаніі і прадставілі сваю задуму, лічба сабраных сродкаў на платформе «Talaka» перавысіла 100%.

2

Падтрымка чытачоў і спонсараў дазволіла аўтаркам увасобіць свае самыя амбітныя мары і планы. Тры казкі размясціліся на 44 поўнакаляровых шчыльных старонках вялікім фарматам, а кожны разгорт кнігі змяшчае дэталізаваныя вялікія сюжэтныя ілюстрацыі.

4

На прэзентацыю ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» у чацвер 17 траўня прыйшлі сем’і з дзецьмі, пісьменнікі і мастакі. Урачыстую імпрэзу ад імя галерэі адкрыў Аляксандр Зіменка, кандыдат мастацтвазнаўства і куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Пісьменнік і мастак Адам Глобус пасля натхняльнай прамовы пра казкі і літаратуру, прэзентаваў Наталлі і Волі кнігу «Казімір Малевіч для дзяцей», якая таксама была сёлета выдадзеная праз падтрымку чытачоў. Рэдактарка кнігі пісьменніца Марыя Мартысевіч пачытала вясёлыя правакацыйныя вершы пра дзетак. Аўтарак таксама прыйшоў павіншаваць Зміцер Дашкевіч, кампанія «Цэсляры» якога стала адным з галоўных спонсараў выдання кнігі.

3

«А як жа без мульцікаў?!» – абрадвала дзетак на прэзентацыі мастачка Воля Кузьміч.

Доўгія чатыры месяцы працы над кнігай аўтаркі прэзентавалі аўдыторыі ў кароткім роліку з мультыплікацыяй, відэа і фотаздымкамі.

Кніга «Казкі старога Адамкова» даступная ў продажы ў кнігарні Логвінаў, Галерэі «Арт-Беларусь» і краме Symbal.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип