«Багач» у Азярцы

23.09.2023 14:00 - 15:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 7,50 рублі

У суботу, 23 верасня, у музі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Багач.



Дата: 23 верасня

Час: з 14.00 да 15.30

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Багач — свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і было прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства. Як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». Уся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын.

На «Багач» усёй вёскай запаўнялі сявеньку намалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і гаспадару, у якога «багач» захоўваўся, багацце і шчасце.


Вас чакае:

Расповед аб традыцыях свята «Багач»;

Урачысты абыход вёскі;

Майстар-клас па малацьбе снапоў і правейванні зерня, а таксама дэманстрацыя працы малатарні;

Фальклорная праграма;

Традыцыйныя гульні і танцы.


Кошт квіткоў: для дарослых — 12,50 рублёў; для школьнікаў і студэнтаў — 7,50 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ