Адукацыйныя магчымасці для беларусаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»

«Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (The Invisible University for Belarus, IUBEL) абвяшчае прыём заявак на восеньскі семестр 2026 года. Запрашаюць беларускіх студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, якія знаходзяцца ў краінах ЕС ці АЭСР. Удзел у праграме бясплатны.

«Niabačny ŭniviersitet dlia Bielarusi»Выяваwww.ceu.edu

На конкурснай аснове даступныя даследчыя стыпендыі памерам да 800 еўра за семестр для студэнтаў, якія жадаюць рэалізаваць спецыяльны эмпірычны ці тэарэтычны праект у дадатак да асноўнай вучобы ў IUBEL. Да заяўкі неабходна далучыць кароткае апісанне праекта (памерам 400–800 слоў).

Асноўная мова навучання — англійская. Для кансультацый выкарыстоўваецца беларуская мова.

Што такое «Нябачны ўніверсітэт для Беларусі»

«Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (IUBEL) — гэта сертыфікацыйная праграма (з крэдытамі ECTS), запушчаная ў 2026 годзе Цэнтральнаеўрапейскім універсітэтам для студэнтаў бакалаўрыяту (BA) і магістратуры (MA and PhD) з Беларусі, якія пражываюць у ЕС і іншых краінах. 

IUBEL — гэта рэгіянальнае аддзяленне Глабальнага нябачнага ўніверсітэта (GIU), адукацыйнай праграмы, якая падтрымлівае студэнтаў і навукоўцаў, што жывуць ва ўмовах вайны, аўтарытарызму, палітычных рэпрэсій і перамяшчэння.

Праграма прапануе беларускім студэнтам інтэнсіўны вопыт навучання па тэмах, якія тычацца Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, разглядаючы пытанні, актуальныя для беларусаў, у транснацыянальнай параўнальнай перспектыве. Праграма не прызначана для замены або дублявання існуючых магчымасцей адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах, а для іх падтрымкі, запаўняючы прабелы, якія часова ўзніклі з-за турбулентных падзей у рэгіёне. Праграма ладзіцца з мэтай забяспечыць беларускім студэнтам доступ да адукацыйнай інфраструктуры і акадэмічных ведаў, а таксама спрыяць узнікненню супольнасці беларускіх студэнтаў і навукоўцаў, якія маглі б аказаць станоўчы ўплыў на ўстойлівасць грамадзянскай супольнасці Беларусі і будучыню Беларусі ў цэлым.

Хто можа ўдзельнічаць у праграме

Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

• Падтрымка дэмакратычных каштоўнасцей і каштоўнасцей у галіне правоў чалавека.
• Навучанне або нядаўняе заканчэнне праграм бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры (PhD) у краінах ЕС ці АЭСР.
• Таксама разглядаюцца заяўкі ад беларусаў, чыя вышэйшая адукацыя была перапыненая па аб’ектыўных прычынах, пры ўмове, што заяўнік дэманструе нязменную цікавасць да акадэмічнай дзейнасці.
• Заяўкі ад беларусаў, якія пражываюць у краінах па-за межамі ЕС ці АЭСР, разглядаюцца ў індывідуальным парадку.

Дэдлайн для падачы заявак

17 верасня 2026 г., 23:59 (час па Будапешце)

Удзельнікі курсаў атрымаюць апавяшчэнне пра вынікі да 21 верасня 2026 г. Кандыдаты, адабраныя на атрыманне даследчай стыпендыі, будуць пра гэта паінфармаваныя да 9 кастрычніка 2026 г.

Падаць заяўку можна па спасылцы

«Niabačny ŭniviersitet dlia Bielarusi»Выява: www.ceu.edu

У якім фармаце праходзіць навучанне і што ў праграме

Праграма распрацавана ў гібрыдным фармаце (анлайн-навучанне, дапоўненае зімовай школай на месцы).

Восенню 2026 года Нябачны ўніверсітэт для Беларусі (IUBEL) прапануе базавы міждысцыплінарны курс па Беларусі: «Беларусь пад пытаннем: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры ў рэгіянальным і глабальным кантэкстах». Сукіраўнікі курса: Таццяна Шчытцова (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільнюс) і Андрэй Казакевіч (Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»).

Гэты курс аб’яднае міждысцыплінарную каманду вядомых міжнародных і беларускіх навукоўцаў, сярод якіх Эн Эплбаўм, Нэлі Бекус, Дэвід Марплс, Альміра Усманава, Ірына Раманава і іншыя.

Акрамя таго, студэнты IUBEL могуць наведваць два курсы, прапанаваныя рэгіянальнымі аддзяленнямі ў межах шырэйшай ініцыятывы «Глабальны нябачны ўніверсітэт» (Global Invisible University — GIU), якія сканцэнтраваны на тэматыцы Украіны, Грузіі і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Кожны курс складаецца з 12 заняткаў (па 100 хвілін), што адпавядае 4 крэдытам ECTS. Чакаецца, што студэнты абяруць як мінімум адзін і максімум тры курсы. Дадаткова IUBEL прапануе некалькі кароткатэрміновых трансдысцыплінарных інтэнсіўных анлайн-семінараў. 

Навучанне праходзіць анлайн на англійскай мове ў другой палове дня (адзін раз на тыдзень па кожным курсе). Заняткі запісваюцца, таму зарэгістраваныя студэнты, якія не могуць прысутнічаць на анлайн-сустрэчах, маюць магчымасць паглядзець запісы пазней.

Падрабязней пра праграму навучання чытайце па спасылцы.