Чытка п’есы Юліі Цімафеевай «Экстрэмісты» ў Берліне

29.06.2024 18:00 - 22:00 Maxim Gorki Theater (Am Festungsgraben 2) 8 еўра
 

29 чэрвеня, у суботу, у Берліне адбудуцца чыткі п’ес праекта «While History Writes Itself», у тым ліку п’есы Юліі Цімафеевай «Экстрэмісты».




Дата: 29 чэрвеня

Час: 18.00 і 19.30 (час мясцовы)

Месца: Kiosk + Studio Я, Maxim Gorki Theater, Am Festungsgraben 2, Берлін 



П’еса «Экстрэмісты» — вынік тэатральнага праекта «While History Writes Itself», у якім спадарыня Юлія ўдзельнічала разам з літаратарамі з Грузіі, Малдовы, Сэрбіі, Харватыі і Украіны.

 «Экстрэмісты» — гэта палітычна-паэтычны тэкст пра тых, чые адзіная зброя і адзінае злачынства, — гэта голас. Пра беларускіх палітвязняў. 


«Экстрэмісты» будуць прэзентаваныя разам з іншымі п’есамі праекта ад аўтараў Kateryna Penkova, Anastasiia Kosodii, Ivana Sajko, Davit Gabunia, Tanja Šljivar, Natalia Graur.


Звяртаем вашую ўвагу: «Экстрэмісты» будуць паказаныя ў запісе. Іншыя п’есы будуць чытацца афлайн.


 Мова паказу — нямецкая (пераклад Ціны Вюншман) з ангельскімі субтытрамі. 



Квіткі коштам 8 еўра бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Багач у Азярцы

21.09.2025 (15:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ