Дакументальны спектакль «Табе тут не месца» ў Мінску

22.05.2022 19:00 - 21:00 бар «Сон» (вул. Кальварыйская, 21) free donation


22 траўня незалежны тэатральны праект _project.0_ ладзіць у Мінску прэм’еру дакументальнага спектакля «Табе тут не месца».



Дата: 22 траўня

Час: 19:00

Месца: бар «Сон», вул. Кальварыйская, 21, Мінск


Дакументальны спектакль «Табе тут не месца» — гэта 8 навэл пра гвалт у школах. У якасці аўтараў п’есы выступілі 15 герояў (дзяцей і бацькоў), якія распавялі свае гісторыі. Галоўная думка пастаноўкі: не бывае «дзіцячых» праблем таксама, як і не бывае бязвыхадных сітуацый.

«Самі разбяруцца» — ігнараванне просьбы аб дапамозе, фраза, якую найчасцей чуюць дзеці ад дарослых, якія звычайна зачыняюць на гэта вочы.

Спектакль на жывых прыкладах паказвае, што выхад ёсць заўсёды, а шлях да вызвалення ў кожнага героя ўнікальны.

Працягласць: 1 гадзіна + абмеркаванне.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Уваход: free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Свята хлеба» ў «Суле»

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ