Дзень роднай мовы з «Дыяфільм live» ў Бостане

22.02.2025 14:00 - 16:00 Rooted Cafe (191 Highland Avenue #1B) Бясплатнае



22 лютага, у суботу, у Бостане святкуюць Дзень роднай мовы і ладзяць сустрэчу з акторам Аляксандрам Яфрэмавым, удзельнікам праекта «Дыяфільм live».





Спадар Аляксандр прыбывае ў Бостан з сямейным паказам «Казак Магічнага Ліхтара» для дзетак і іх бацькоў. 


Дзеці змогуць новым для іх спосабам пазнаёміцца з казкамі на роднай мове, а бацькі ўзгадаць дзяцінства, калі звычайная прасціна у святле праектара ператваралася ў магічны партал.



У праграме: 

«Авечкі едуць на пікнік» (В. Гапеева) 

«Страшная казка пра страшнага звера» (І. Бурсаў, пераклад Р. Барадулін) 

«Хто жыве ў гаражы?» (А. Скурко) 

«Паляванне» (А. Хадановіч) Напрыканцы адбудзецца майстар-клас па тэатры ценяў, калі кожны з дзяцей (і дарослых) можа стварыць ўласнага персанажа і ажывіць яго. 


Працягласць — 50-60 хвілін.


Узрост дзяцей — 4+



Мовы паказу — беларуская, руская. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці» ў Віцебску

12.01.2025 14:00 - 09.02.2025 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Аляксандра Казлоўскага «Вечнае быццё светабудовы» ў Мінску

05.02.2025 11:00 - 23.03.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ