Беларускі фолк-рок гурт Relikt аб’явіў аб Вялікім вясновым туры

05.02.2025 Музыка
Гэтай вясной гурт Relikt плануе даўгачаканы вялікі тур з прэзентацыяй сінгла «Сцізорык». Плануюцца канцэрты ў Польшчы, Літве, а таксама магчыма ў Германіі і Нідэрландах. Пра запланаваны тур паведамляюць удзельнікі гурта ў сваіх сацсетках.

Relikt

Дзе і калі адбудуцца канцэрты?

22.03 Беласток

05.04 Вільня

19.04 Кракаў

08.05 Уроцлаў

16.05 Варшава

17.05 Лодзь

24.05 Гданьск

21.06 Ротэрдам

Познань — дата ўзгадняецца

Германія  — даты і гарады ўзгадняюцца

Relikt прапаноўвае акцыю early bird, дзе наведвальнікам даецца магчымасць атрымаць асабістае запрашэнне і квіткі са зніжкай да 40% праз запаўненне адмысловай анкеты. Запоўніць анкету можна па спасылцы.