Выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці» ў Віцебску

12.01.2025 - 09.02.2025 14:00 - 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А) 5 рублёў

 У нядзелю, 12 студзеня, у музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адкрываецца скульптурная выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці».




У экспазіцыі — аб’екты 2023-2024 гг. 

Гэта своеасаблівы мэсэдж мастачкі, спосаб падзяліцца знакавымі, фундаментальнымі паняццямі, важнымі, асноватворнымі прынцыпамі і жыццёвымі ўстаноўкамі — сваёй «праўдай». 

Адпраўляючы пасланне, аўтарка ўзаемадзейнічае з адчувальнымі, архетыпічнымі выявамі і матывамі: дом, бяспека, дабро, жыццё і смерць, страта і інш. 

Аб’екты інсталяцый, рэдзі-мэйды і рэалістычныя адбіткі, рыфмуюцца, злучаюцца з рэдукаванымі да знака скульптурнымі элементамі. 

Маючы розную прыроду, паходжанне і форму, фрагменты экспазіцыі становяцца не проста спосабам паказаць і расказаць мастачкай сваю гісторыю, гэта дзве часткі, два спосабы і мовы апавядання, якія сталі адной выставачнай прасторай.

 Куратарка — Дзіна Даніловіч.


Працуе выстава да 9 сакавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ