5 лютага 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы «ТЭКСТ: Творчая майстэрня Максіма Багдановіча», напісана ў сацсетках музея.
На гэтае пытанне адказаць даволі складана. З аднаго боку, цяжка ўявіць з’яўленне таленавітага тэкста без іскры натхнення, з другога боку, ці можа зашкодзіць ў такім пытанні вучоба?
То чаму б не паспрабаваць, бо гэта:
— Дадатковая матывацыя, якой часам не хапае раскіданым асобам.
— Магчымасць паспрабаваць сябе ў новых кірунках, пра якія нават і думаць не думалі.
— Вывучэнне лепшых прыкладаў сусветнай і беларускай літаратуры, пашырэнне свайго чытацкага кругагляду.
— Сустрэчы з творчымі асобамі.
— Супольнасць, дзе можна атрымаць адваротную сувязь.
Курс навучання будзе змяшчаць наступныя тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Кожнай з абазначаных тэм будзе прысвечана асобнае мерапрыемства (некалькі), на асобныя сустрэчы будуць запрошаны госці-пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі літаратурных газет і часопісаў.
Першая сустрэча прысвечана літаратурнай працы Максіма Багдановіча і яго гісторыі поспеху. Прааналізуем матывацыі, якімі кіруецца пісьменнік. Паспрабуем змадэляваць уласныя стратэгіі і крокі, неабходныя для іх рэалізацыі.
Мадэратар — Міхал Бараноўскі.
Уваходны квіток — 10 рублёў.