Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы

19.06.2022 13:00 - 20:00 Гмінны Асяродак Культуры Спорту і Рэкрэацыі Бясплатнае

19 чэрвеня ў мястэчку Dubicze Cerkiewne пад Гайнуўкай фонд Tutaka ладзіць фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ.



Дата: 19 чэрвеня

Час: з 13.00 (час мясцовы)

Месца: пляц каля Гміннага Асяродка Культуры Спорту і Рэкрэацыі, Dubicze Cerkiewne, Польшча


Добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую і кулінарную спадчыну нашых продкаў. 

Будзе шмат цудоўнай музыкі:

Пясняркі з Дабрывады з абрадавымі песнямі гадавога цыкла: т. зв рагулькамі, высінкамі (два віды веснавых песень), сенажнымі і жніўнымі, сямейнымі абрадавымі.

«Крэсаўкі» — вакальнае трыаз Падляшша, пераможцы XXVIII Фестывалю беларускай песні.

Hajda Banda / Гайда Банда — падляскі бігбэнд, польска-беларускі калектыў, які выконвае традыцыйны танцавальны і вакальны рэпертуар з Падляшша, Заходняй Беларусі і Палесся. Старадаўнія полькі, абярэкі, куявякі і вальсы зроблены з юнацкай энергіяй і артыстычнай вытанчанасцю, узятымі з запісаў і сустрэч з былымі майстрамі кантры.

Пасля фэст паедзе па іншых гарадах Падляшша.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Triangle» ў Мінску

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ