«Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песню «Пакідаем на Потым»

Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні, піша reform.news.

Liavon Voĺski
Фота: сацсеткі музыкі

Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць.

«Pakidajem na Potym»

Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.

Фінальнае гучанне і міксінг — гукарэжысёр Павел Сініла, а візуальнае афармленне і атмасферную вокладку рэлізу стварыла мастачка Караліна Палякава.