Фестываль “Вясновага Раўнадзенства”

19.03.2017 17:30 - 17:30 клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) ад 17,5 рублёў
19 сакавіка ў клубе “Re:public” (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца штогадовы “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2017”, які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як “Купальскае Кола” і “Калядны Фэст”.

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята прэзентацыям новых альбомаў айчынных гуртоў:
ZNICH;
FOLCORE;
АДАРВІРОГ.

Квіткі папярэдне можна набыць у любой касе KVITKI.BY:

20 – танцпляц;
25 – месца за столікам.
Або праз інтэрнэт:
https://www.kvitki.by/by/event/39169

Квіткі без камісіі:
● Рок-крама STUFF.
ГЦ “МАСКОЎСКА-ВЕНСКІ”
паверх 3, павільён 363
пр.Незалежнасці ’58
Кошт:
17,5 – танцпляц;
22,5 – месца за столікам.

● Сэрвіс бясплатнай дастаўкі фірмовых квіткоў “Бегунок”.
+375 29 3794742
09:00-22:00 без выходных.
Кошт:
17,5 – танцпляц;
22,5 – месца за столікам.

Тэлефон для даведак: +37529-141-94-97.

Падрабязнасці: https://vk.com/raunadzenstva

Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

20.06.2026 (11:00 - 13:00) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ