Імпрэза да Дня Рэфармацыі ў Варшаве

31.10.2025 19:00 - 21:00 (Puławska, 114) Бясплатна

У пятніцу, 31 кастрычніка, сямейна-сяброўскі праект "Батлейка+" запрашае на імпрэзу, прысвечаную Дню Рэфармацыі.



Не ўсе ведаюць, што гэта за дата, як яна паўплывала на гістарычны лёс нашых продкаў і ў чым яе актуальнасць сёння. 

Будзе вам і гістарычны аповед (лаканічна і ясна), і спевы, і гульні, і нават танцы для жадаючых. 

Напрыканцы можна будзе за кубкам гарбаты пагаманіць з новымі знаёмымі і даўнімі прыяцелямі. 

А яшчэ рыхтуюць падарунак для кожнага госця.

Прыходзьце натхняцца праз гісторыю абуджэння, якое апанавала Еўропу і Вялікае Княства Літоўскае ў XVI стагоддзі. 

Уваход вольны, без узроставых абмежаванняў. 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ