Інтэграцыйная вечарына "Красавіцкі Кірмаш"

30.04.2019 18:30 - 21:00 Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Рау (пр-кт "Газеты "Праўда", д.11) Уваход вольны. Па рэгiстрацыі
Як часта вы чуеце, што ўніверсітэт - ледзь не адзінае месца, дзе наладжваюць прафесійныя сувязі?
А што калі гэта не адзіная пляцоўка, карысная для вашай будучыні?
І што ўжо практычна сёння кожны можа пазнаёміцца і пагутарыць з амбасадарамі еўрапейскіх краін, прадстаўнікамі медыя, бізнесу і НДА?
Красавіцкі Кірмаш - святочнае мерапрыемства рэспубліканскага маштабу, падчас якога маладыя спецыялісты будуць мець выключную магчымасць прэзентаваць сябе вядомым у краіне і за яе межамі выбітным асобам, а вядомых асобаў могуць зацікавіць амбітныя і перспектыўныя маладыя беларусы.
У сёняшнім свеце асабістае знаемства можа адчыніць новыя гарызонты і прапанаваць непрадказальныя перспектывы.
Гэта аднолькава актуальна і для моладзі на старце кар’еры, і для VIP-персонаў, якія дасягнулі кар’ерных вышынь.
Мы спадзяемся, што насычаная праграмма вечарыны і невялікі фуршэт дазволяць прыемна правесці час і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі ў неафіцыйнай атмасферы.

Мерапрыемства пройдзе 30 красавіка ў IBB цэнтры ў Мінску. Удзельнікі змогуць не толькі ўбачыць паспяховых людзей Беларусі на сцэне, але пасядзець з імі за адным сталом і пазнаёміцца.
Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць усталяваць свой першы прафесійны кантакт.
Дапамогуць вам у гэтым вядомы шоумэн і тэлевядоўца Яўген Булка і зоркавая спявачка Руся.


Цікава? Спяшайцеся зарэгістравацца па спасылцы https://bit.ly/2KyV6L6

Колькасць месцаў абмежавана.

Вам можа быць цікава

Palina ў Парыжы

08.05.2026 (20:30 - 22:30) Café de Paris (158 rue Oberkampf)

Гарадскі квэст «Не (наша) перамога» ў Беластоку

09.05.2026 (11:00 - 13:00) каля брамы на ўваходзе ў палацавы комплекс Браніцкіх

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ