Казка “Ян Ялмужна” ў Гародні

08.05.2015 18:00 - 20:00 Арт-галерэя “Крыга” (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

8 траўня ў Гародні ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе сустрэча з пісьменнікам і перакладчыкам Антонам Францішкам Брылём. Сустрэча адбудзецца ў галерэі “Крыга” (вул.Савецкая, 3) у 18.00. Вядоўца — Ганна Янкута.

На імпрэзе Антон Францішак Брыль прадставіць сваю гістарычна-казачную аповесць “Ян Ялмужна”, падчас напісання якой яму давялося заглыбіцца ў архіўныя дакументы і старыя кнігі аб геранёнскім замку і яго наваколлі. Большасць герояў кнігі — гістарычныя асобы, ад Ольбрахта Гаштаўта, пра якога напісаныя цэлыя даследаванні, да самога Яна Ялмужны, кухмістра, вядомага з адной згадкі ў старым трабскім інвентары. Аповесць “Ян Ялмужна” ўвайшла ў сёлетні шорт-ліст прэміі Гедройца — галоўнай незалежнай прэміі Беларусі. Таксама пісьменнік пачытае вершы са свайго зборніка “Не ўпаў жолуд” (2011). Вобраз Нёмана — адзін са значных вобразаў кнігі:

Вось над зямлёю раве, свішча пугаю вецер заходні,

Хмараў сівых чарада паслухмяна паўзе нада мной.

Хмары цягаюць ваду з невядомай нябеснай Гародні,

Каб дацякла па рацэ да знаёмай Гародні зямной…

(з верша “Рака”)

Таксама Антон Францішак Брыль і Ганна Янкута раскажуць пра пераклады англасаксонскай паэмы “Бэўвульф” і пра пераклады, якія выйшлі ў серыі часопіса “Прайдзісвет” “PostScriptum”, у тым ліку пра калядную аповесць Чарзла Дыкенса “Калядны харал”, дзе не апошнюю ролю граюць прывіды. Удзел прывідаў і пачвар у імпрэзе не гарантуецца, але вітаецца.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ