Майстар-класы беларускіх творцаў у Стыла

12.07.2025 11:00 - 19:00 P.zza Luigi Carnovale Бясплатнае



 У суботу, 12 ліпеня, у Стыла, што ў Калабрыі, адбудуцца майстар-класы па мастацкім даследаванні святла. Майстар-класы адбудуцца ў межах мастацкай рэзідэнцыі. 





 Аб 11-й на плошчы Луіджы Карнавале адбудзецца калектыўны перформанс святла і адлюстраванняў

Куратарамі будуць тэатральныя дзеячы Аляксандр Балдакоў і Вольга Шчарбінская. 

Запрашаюць дарослых і і дзяцей узброіцца невялікімі люстэркамі (іх дадуць) і гуляць з водбліскамі сонца, ствараючы супольны зіготкі струмень, які перасячэ горад ад плошчы Луіджы Карнавале да плошчы Паліа. 


А 17:00 там жа, у будынку на плошчы Луіджы Карнавале распачнецца майстар-клас Юліі Лейдзік і Яўгена Канаплёва па стварэнні фатаграфічных партрэтаў з выкарыстаннем камеры абскура. 

Файная магчымасць захаваць свой вобраз у зніклай тэхніцы і назіраць, як мастацтва, мінулыя і сучасныя тэхналогіі, а таксама жывая камунікацыя зліваюцца ў адзінай прасторы. 


 У 18:30 у Араторыі зладзяць тэатральны майстар-клас з Вольгай Шчарбінскай і творчы майстар-клас для дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў.

 Падчас сустрэчы кожны ўдзельнік створыць свайго персанажа і прыдумае кароткую гісторыю. У канцы дзеці прадставяць міні-шоу з выкарыстаннем тэхнікі ценявога тэатра. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Паша Крывец у Варшаве

12.07.2025 (19:00 - 21:00) stand up lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ