Гурт «Сны Сіняга Сабакі» прэзентаваў сінгл пад назвай «Сны». У стылёвым прома-відэа да рэлізу, размешчаным у інстаграме гурта, можна пазнаць Камароўку.«Поздней ночью снится мне сон, будто в двери долбят менты», — спяваюць музыкі пра сон, які адгукаецца, пэўна, многім беларусам.
Гурт «Сны Сіняга Сабакі» дэбютаваў у 2022 годзе ў Мінску, грае музыку на мяжы пост-панку і сінці-попу. Адметнасць творчасці музыкаў — тэксты з вялікай доляй іроніі і нават цынізму.