195-гадовыя дубы-волаты знойдзены ў Бабруйскім раёне

Пры распрацоўцы экалагічнай сцежкі работнікі Глушанскага вопытна-вытворчага лясніцтва выявілі два дубы вялікіх памераў.

Duby-volaty

Для іх абследавання запрасілі навукоўцаў з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука са спасылкай на старонку Глушанскага лясніцтва ў Інстаграм.

З дапамогай дэндрахраналагічнага аналізу быў устаноўлены ўзрост дрэў — 195 гадоў. З-за значных біяметрычных паказчыкаў і пацверджанага ўзросту дрэвы ўнесены ў базу «Рэдкія і ўнікальныя аб’екты расліннага свету на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Гэта першы аб’ект у Бабруйскім раёне, які занесены ў базу.