Ноч музеяў у Дукоры

16.05.2026 - 17.05.2026 12:00 - 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) 30 рублёў


У суботу і нядзелю, 16 і 17 траўня, Дукорскі маёнтак запрашае на Ноч музеяў. 





Прапануюць патрапіць адразу ў дзве эпохі: 

Удзень 16 і 17 траўня з 12:00 да 17:00 вас чакае падарожжа ў XVII–XVIII стст.
У воінскім лагеры вас чакаюць: 

  •  гульні і забаўкі ад Пана Жлуктоўскага, воінскія выпрабаванні; 
  •  паказальныя баі; 
  •  работа пікінёрскага дэпо і рэкруцкай кропкі, афіцэрскі стол, адмысловая фотапляцоўка. 

Любы ахвотны можа прайсці падрыхтоўку ў воінскім лагеры і атрымаць адзнакі ў пуцявы ліст: пікінёрская справа, настольныя гульні, фехтаванне, паласа перашкод, серсо і шампань. 

А з 18:00 да 22:00 16 траўня завітвайце ў IX–X стст.
 

Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і вогнішчаў на справе авзнаёміцеся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада. 

Вас чакае:
 
  • экскурсія і расповеды пра жыццё гарадзішча; 
  •  сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў; 
  •  адмысловыя пачастункі; 
  •  квэст з падарункамі; 
  •  старадаўнія казкі каля вогнішча; 
  •  пляценне паясоў на пальцах і роспіс свісцёлак; 
  •  сярэднявечная музыка і танцы. 

Квіткі:
дарослыя — 30 рублёў, дзеці — 15 рублёў, да 7 год — бясплатна. Рэгістрацыі не патрэбна. Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64, а таксама на сайце dukora.by.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ