Ноч паэтаў у Лондане

28.10.2023 19:00 - 21:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае
 

У суботу, 28 кастрычніка, Скарынаўская бібліятэка ладзіць вечар памяці і паэзіі да Ночы расстраляных паэтаў.



Дата: 28 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан 


85 гадоў таму ў адну ноч былі расстраляныя больш за сто чалавек, сярод іх і нямала прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, мастакоў, навукоўцаў. 

Упершыню ў гэтым годзе творы гэтых паэтаў прагучаць і на англійскай мове ў перакладзе амерыканскай беларуска-беларускай паэткі Лены Зыцінскі і ў суправаджэнні расповеду пра тое, чаму гэтая перакладчыцкая праца для яе асабістая.

 Гасцям будзе прапанавана прачытаць вершы на беларускай мове. 

У рамках імпрэзы адбудзецца таксама выстава, прысвечаная 100-годдзю «Маладняка» — некалі вельмі ўплывовага аб’яднання пісьменнікаў, сябрамі якога былі большасць паэтаў.


 Гэта двухмоўная імпрэза. 


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ