Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 18:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае
У чацвер, 10 верасня, у Беларускім Доме адбудзецца першая з новага цыклу псіхалагічная сустрэча для жанчын.

Тэма сустрэчы — «Мае моцныя бакі, пра якія я часам забываю — праца з унутранымі рэсурсамі». 

Перыяды вялікіх жыццёвых змен, стрэсу і вымушанай эміграцыі часта прымушаюць нас сумнявацца ў сабе. Здаецца, што сіл ужо не засталося, а ўсё, што калісьці добра атрымлівалася, больш не працуе. Але нават у самыя складаныя часы нашы моцныя бакі нікуды не знікаюць. Часам яны проста адыходзяць у цень пад цяжарам стомы, трывогі і неабходнасці кожны дзень спраўляцца з новымі выклікамі. 

Прапануюць звярнуць увагу на тое, што ўжо ёсць у кожным з нас, але часта застаецца незаўважаным.

Клуб — гэта не толькі група падтрымкі, але і жаночае кола, якое мы будзем ствараць разам. Месца, дзе можна быць пачутай, знайсці падтрымку, лепш зразумець сябе і проста пабыць сярод сваіх. Праз размовы, практыкаванні і псіхалагічныя тэхнікі прапануюць працаваць з перажываннямі, з якімі бывае складана справіцца самастойна.

Вядоўца — псіхалагіня Наталля Цынкевіч.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Вечаровая экскурсія па Беластоку

06.09.2026 (16:00 - 18:00) ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ