Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 19:00 - 20:20 Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12) 120 PLN
15 верасня, у аўторак, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Кракаве спектакль «Мінскае мора».

Пасля смерці Капітана ягоныя сваякі збіраюцца на лецішчы, каб ушанаваць памяць памерлага. Сярод іх з’яўляецца і ягоны брат — афіцэр КДБ у адстаўцы. Здавалася б, звычайная размова хутка выходзіць з-пад кантролю, выкрываючы балючыя таямніцы. Зайздрасць, страх і прага помсты пераплятаюцца ў душнай атмасферы памінак. Усё гэта гадамі збіралася ў тэчцы, поўнай даносаў — скрупулёзным архіве чалавечых слабасцяў. У гэты дзень у магілу паклалі не толькі Капітана, але і ілюзію шчаслівай сямʼі. П’еса натхнёная базай даносаў у КДБ, якую апублікавалі «Кіберпартызаны» ў 2024 годзе.

Аўтар п’есы — Ілля Пруднік

Рэжысёр — Войцех Урбаньскі

Аўтар музыкі і песень — Лявон Вольскі

Сцэнаграфія, касцюмы — Міла Гогенко

Дызайн — Алена Алешка

У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй.

Працягласць — 1 гадзіна 20 хвілін.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Квіткі коштам ад 120 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам у Варшаве

22.08.2026 (10:00 - 16:00) архікатэдра святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ