Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 19:00 - 20:40 Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24) 66,99
22 верасня, у аўторак, прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT запрашае на спектакль «Радзіва Прудок» паводле Андруся Горвата.

Спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а ў пэўны момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. 

Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем. 

Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.

Граюць Міхась Зуй, Святлана Анікей, Зміцер Есяневіч.

Мова — беларуская. Працягласць — 1 гадзіна 40 хвілін.

Квіткі коштам ад 66,99 злотых ёсць па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ