Roki market зноў у Віцебску!

03.09.2022 12:00 - 21:00 «Roki паб» (вул. Дзімітрава, 4) 7 рублёў

Трэцяга верасня «Roki паб» праводзіць лета і закрывае сезон другім Roki-маркетам!



Дата: 3 верасня

Час: з 12.00 да 20.00

Месца: «Roki паб», вул. Дзімітрава, 4, Віцебск


Вас чакае:

а 13-й экскурсія па дворыках Задзвіння з Уладзем Булаўскім;

а 16-й — лекцыя Аляксандра Веледзімовіча «Эдэмскі сад» пра памяць, мастацтва і фатаграфію (запіс — у дырэкт Рокі-маркета);


майстар-класы:

а 13-й — па размалёўцы пернікаў (кошт — 5 рублёў, а па запіс звяртайцеся да @pryanichno);

а 14-й — па вырабе лаўцоў сноў з Янай Несалёнай (кошт — 5 рублёў, а запіс — у дырэкт спадарыні Яны);

а 15-й — савіны майстар-клас, на якім можна стварыць уласную саву ў тэхніцы калажа пад кіраўніцтвам Васілісы Зароўскай (кошт — 5 рублёў, запіс — у дырэкт да спадарыні Васілісы);


музыка ад:

«Цветы маленькой Иды»;

«Сны синей собаки»;

«Набор хорошего»,

спявачкі Дусі Шукшыной.


Агульны квіток на ўсе актыўнасці — 7 рублёў (майстар-класы аплочваюцца дадаткова).





Вам можа быць цікава

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ