Саша Філіпенка ў Беластоку

18.06.2024 18:30 - 20:30 Беларускі Хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A) ад 50 злотых


18 чэрвеня, у аўторак, пісьменнік Саша Філіпенка запрашае беларусаў Беластока на творчую сустрэчу-стэндап.






Дата: 18 чэрвеня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток



 Спадар Саша раскажа, як тэксты адлюстроўваюць час, размываючы межы паміж рэальнасцю і выдумкай, як пісьменнікі становяцца праваднікамі гісторыі. 

Таксама распавядзе аб досведзе працы ў архівах розных краін і падарожжы па слядах герояў сваіх раманаў, аб сутыкненні фікшна і нон-фікшна.

 Яшчэ прачытае ўрыўкі з рамана «Крэмулятар», раскажа аб новых працах і адкажа на пытанні. 



Квіткі коштам ад 50 злотых бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Анлайн-спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва Аднавокае»

19.04.2026 (14:00 - 14:40) ютуб-канал Згуртаваньня Беларусаў Канады (Анлайн)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ